Маленькія чытальнікі Рагачоўшчыны

Дата: 6 февраля в 12:48, Обновлено 6 февраля в 13:24
9 просмотров

У дзяржаўнай установе адукацыі "Дзіцячы сад №5 г.Рагачова" адбыўся першы этап літаратурнага конкурсу "Маленькія чытальнікі Рагачоўшчыны. У гэтым годзе тэма вершаў прысвечана беларускай жанчыне - маці, працаўніцы і прыгажуне. Мерапрыемства прайшло ярка і цікава: гасцей і ўдзельнікаў конкурсу віталі песнямі, танцамі, гульнямі з Буслікам. Журы ўзнагародзіла ўдзельнікаў конкурсу дыпломамі і падарункамі. Пераможцамі сталі: Конанава Аляксандра - 1 месца (выхавацель Зайцава Л.І.), Кучко Эмілі - 2 месца (выхавацель Кавалёва В.М.), Ісаенка Арцём - 3 месца (выхавацель Старавойтава А.У.). Жадаем поспехаў нашым пераможцам у наступным этапе конкурса.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.