"Вясёлка" і "Буся" - часопісы для дзяцей.
«Вясёлка» – штомесячны літаратурны развіваючы часопіс для дзяцей. Сярод аўтараў – лепшыя беларускія пісьменнікі. У кожным нумары – конкурсы, займальныя заданні, цікавыя творы, пазнавальныя матэрыялы. Выданне спрыяе вывучэнню беларускай мовы, інтэлектуальнаму і творчаму развіццю.
«Буся» – чытанка-маляванка для самых маленькіх чытачоў-дзетсадаўцаў. Іх чакаюць цікавыя казкі, забаўлянкі, загадкі, гульні, маляванкі, якія дапамогуць творча развівацца.