РЕСУРСНЫЙ ЦЕНТР "ФОРМИРОВАНИЕ И ВОСПИТАНИЕ ОСНОВ ПАТРИОТИЗМА, ГРАЖДАНСТВЕННОСТИ И НАЦИОНАЛЬНО-КУЛЬТУРНЫХ ЦЕННОСТЕЙ У ВОСПИТАННИКОВ ПОСРЕДСТВОМ ПРИОБЩЕНИЯ К БОГАТСТВУ БЕЛОРУССКОГО ЯЗЫКА"

Дата: 22 октября 2021 в 10:05, Обновлено 13 марта в 15:05

У будучыню мы ўваходзім, азіраючыся на мінулае. (Поль Валеры, французскі паэт)

Віртуальная выстава метадычных дапаможнікаў

па далучэнню выхаванцаў устаноў дашкольнай адукацыі

да роднай (беларускай) мовы.

           Многія навукоўцы прытрымліваюцца думкі, што ў чалавека не можа быць двух родных моў, так як моўная асоба складваецца, «як правіла, аднанацыянальная, аднакультурная» (Кастамараў В.Г., мовазнаўца) .

          «Яно добра, а нават і трэба знаць суседскую мову, але найперш трэба знаць сваю», - ці думаў калісьці Ф. Багушэвіч, калі выказваў гэтую думку, што з працягам часу на тэрыторыі Беларусь складзецца сацыяльна-лінгвістычная сітуацыя падобнага руска-беларускага двухмоўя ці білінгвізму; унікальнасць такой  сітуацыі ў тым, што дзве мовы з’яўляюцца раўнапраўнымі і дзяржаўнымі, якія замацаваны Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь.

          На сучасным этапе беларуская мова з’яўляецца для чалавека «мовай душы», а не толькі памяці, гэта значыць, кожны беларус, хоча ён таго ці  не хоча, але нясе ў сабе «код» многіх пакаленняў продкаў.  І павінны прайсці стагодзі, каб гэты «код» перастаў існаваць, але тады мы перастанем існаваць як нацыя.

          Развіццё беларускага маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту ажыццяўляецца ў суадносінах з “Методыкай развіцця роднай мовы” (аўтары: Старжынская Н.С., Дубініна Дз.М.), сучаснымі педагагічнымі тэхналогіямі: “Тэхналогія працэсу маўленчага і лінгвістычнага развіцця дашкольнікаў у сітуацыі блізкароднаснага білінгвізму” (Старжынская Н.С.);  “Тэхналогія працэсу мастацка-маўленчага развіцця дашкольнікаў у сітуацыі блізкароднаснага руска-беларускага двухмоўя” (Дубініна Дз.М.). З канца 20 стагодзя і па сёняшні час выходзяць метадычныя дапаможнікі (з грыфам Міністэрства адукацыі і з вопыту работы), якія дапамогуць педагогам больш якасна арганізаваць адукацыйны працэс на беларускай мове. У многіх крыніцах ёсць вельмі карысныя і цікавыя метады і прыёмы выкарыстання беларускай мовы на занятках і ў не рэгламентаваных відах дзейнасці.

          

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.