Наша маленькая зорачка - пераможца!

Дата: 20 февраля в 15:06
7 просмотров

Выхаванка дзяржаўнай установы адукацыі "Дзіцячы сад №5 г. Рагачова" Конанава Аляксандра (выхавацель Зайцава Л.І.) стала пераможцай фіналу раённага конкурсу "Маленькія чытальнікі Рагачоўшчыны"! Мы ганарымся тым, як шчыра, пранікнёна і прыгожа гучала роднае слова ў выкананні нашай таленавітай дзяўчынкі. Гэтая перамога - вынік вялікай працы самой юнай артысткі, падтрымкі бацькоў і майстэрства нашых педагогаў. Віншуем пераможцу і ўсіх, хто быў прычасны да гэтага поспеху!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.