Мая сям'я - мая малая Радзіма!

Дата: 5 марта в 12:28
15 просмотров

Патрыятычнае выхаванне пачынаецца не з гучных слоў, а з цёплых абдымкаў матулі і моцных рук таты. Сёння выхаванцы дзяржаўнай установы адукацыі "Дзіцячы сад №5 г. Рагачова" адправіліся ў займальнае падарожжа па тэме "Мая сям'я - мая малая Радзіма!" Што было ў нашым сюжэтна-гульнявым комплексе: разразныя малюнкі, гульні на ліпучках, шчырая гутарка. Паразмаўлялі пра тое, як важна дапамагаць старэйшым і шанаваць гісторыю свайго роду. Бо любоў да Бацькаўшчыны пачынаецца з павагі да свайго дома. Выхоўваем будучыню разам!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.